У ЗША, ва ўзросце 83 гадоў памёр уплывовы псіхіятр Роберт Спітцэр, які сыграў вядучую ролю ў адмаўленні псіхіятрычнай супольнасці ад стаўлення да гомасэксуальнасці як да паталагічнага адхілення ад нормы.

Вучоны памёр у пятніцу ў Сіэтле ад праблем з сэрцам.

У 1973 Спітцэр выключыў гомасэксуальнасць з «Даведніка па дыягностыцы і статыстыцы псіхічных расстройстваў».

Ён таксама быў адным з першых спецыялістаў, якія сцвярджалі, што гомасэксуальнасць не з'яўляецца псіхічным расстройствам.

На пазіцыю спецыяліста паўплывалі сустрэчы з ЛГБТ-актывістамі, пасля якіх Спітцэр прыйшоў да высновы, што гомасэксуальнасць нельга лічыць хваробай, калі самі гомасэксуалы ад яе не пакутуюць.

У 2001 годзе доктар Спітцэр апублікаваў артыкул, у якім ён сцвярджаў, што пад уплывам рэпаратыўнай тэрапіі геі могуць змяніць сваю арыентацыю на гетэрасексуальную, што выклікала скандал у акадэмічных колах. 10 гадоў праз вучоны прызнаў сур'ёзныя недахопы гэтага даследавання і выбачыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?