Іракскія войскі цалкам акружылі комплекс урадавых будынкаў, захоплены баевікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў самым цэнтры горада Рамадзі.

AP

AP

Пра гэта паведаміў іракскі Цэнтр ваеннай інфармацыі.

Згодна з яго заявай, «іракская армія акружыла комплекс урадавых будынкаў у цэнтры Рамадзі», дзе хаваюцца некалькі сотняў экстрэмістаў.

Па дадзеных іракскага камандавання, цалкам верагодна, што перадавыя атрады войскаў спецыяльнага прызначэння пачнуць зачыстку цэнтральных раёнаў ужо на працягу бліжэйшых гадзін.

Сапёрныя брыгады ўжо прыступілі да размініравання будынкаў ва ўрадавым комплексе. Абясшкоджванне мін і выбуховых прылад, пакінутых экстрэмістамі пры адступленні ў Рамадзі (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Анбар) — галоўная праблема, якія абцяжарваюць прасоўванне іракскіх салдат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?