28.12.2015 / 13:06

Курс даляра і еўра вырас на фоне падзення расійскага рубля

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 снежня курс даляра ЗША вырас на 81 рубель да 18.370 рублёў, або на 0,44%.

Па дадзеных біржы, курс еўра вырас на 129 рублёў, або на 0,64%, і склаў 20.136 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся на 3,52 рубля (1,34%) да 259,74 рубля.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру