На сталічным рынку жылля колькасць выстаўленых на продаж кватэр складае каля 9 тысяч, але колькасць заключаных угодаў падае. Купцы чакаюць далейшага абвалу цэн, і сітуацыя адпавядае іх чаканням.

фота Caves.by

фота Caves.by

Сярэдняя цана квадратнага метра ў лістападзе апусцілася да $1251. Усяго ж за год лічба зменшылася на $415.

Цана прапановы квадратнага метра вышэй. Паводле дадзеных Realt.by, гаспадары спрабуюць прадаць сваю нерухомасць з разліку $1325 за квадратны метр. Для параўнання, год таму лічба складала $1720.

Фактычна кожны ўласнік сярэдняй мінскай двухпакаёўкі (50 м2) страціў па $20 тысяч.

* * *

Сярэдняя цана прапановы квадратнага метра ў сталіцах у лістападзе

Масква — $2724

Варшава — $2075

Кіеў — $1596

Вільня — $1400

Мінск — $1354

Рыга — $1116

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?