Украіна ў 2015 годзе закупіла газу ў Еўропе больш, чым у Расіі. Як паведаміла кампанія «Укртрансгаз», па выніках года пастаўкі з Еўропы павялічацца ўдвая прыкладна да 10,3 мільярда кубаметраў. У «Газпрома» Украіна набыла 6,2 мільярда кубаметраў - у 2,3 разы менш, чым годам раней.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк паведаміў 27 снежня, што Украіна ў 2015 годзе скараціла спажыванне газу прыкладна на чвэрць. Па словах Яцанюка, пастаўлена мэта дамагчыся энергетычнай незалежнасці Украіны на працягу 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?