28.12.2015 / 14:47

Пад Баранавічамі перакуліўся грузавік з яйкамі

Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы 28 снежня на 220 кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ.

Як распавёў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Баранавіцкага РАУС Аляксандр Яўцюхін, кіроўца Кобрынскай птушкафабрыкі на аўтамабілі ГАЗ 3309 перавозіў тры з паловай тоны (180 скрынак) курыных яек. Праязджаючы 220 кіламетр аўтадарогі, мужчына звярнуў увагу, што гружаную машыну стала вадзіць у бакі. Зірнуўшы ў акно, кіроўца ўбачыў, што з-пад задняга моста ляцяць іскры, а таксама адсутнічаюць два заднія левыя колы.

Мужчына паспрабаваў утрымаць машыну на праезнай часткі, аднак справіцца з гэтай задачай ва ўмовах мокрай дарогі не змог: грузавік перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўца не пацярпеў. А вось далікатны груз пацярпеў значна. Сума шкоды пакуль не падлічана. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру