28.12.2015 / 15:50

СК затрымаў начальніка буднагляду па Мінску 4

На мінулым тыдні быў затрыманы начальнік інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па г. Мінску Яўген Жыжаль. Інфармацыю пра гэта паведамілі некалькі інфармаваных крыніц.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску TUT.BY пацвердзілі, што расследуецца крымінальная справа, заведзена ў дачыненні да начальніка сталічнай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам. «Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 430 (прыняцце службовай асобай матэрыяльных каштоўнасцяў, прадстаўленых у сувязі з займаным становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - сказала афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

У інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінску сказалі, што «Яўген Жыжаль ужо тыдзень знаходзіцца на бальнічным».

0
ваца / Адказаць
28.12.2015 / 15:54
А за майбах судзиць будут?
0
5ку / Адказаць
28.12.2015 / 16:32
трэба своечасова дзялицца хабарам з патрэбными людзьми
0
Алексей / Адказаць
28.12.2015 / 16:39
Обычный рэкет по белорусски. Договорятся о сумме, заплатит и его отпустят.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру