Афганскі тэрарыстычны рух «Талібан» абвергнуў паведамленні аб сустрэчы лідара талібаў Ахтара Мансура з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ў панядзелак паведамляе Daily Pakistan са спасылкай на заяву руху.

«»Талібан» не толькі не мае патрэбы ў ніякай падтрымцы з боку, але ніколі і не прасіў аб гэтым», - гаворыцца ў паведамленні руху.

Па дадзеных выдання, у «Талібане» абверглі любыя перамовы з нагоды «Ісламскай дзяржавы».

Раней у панядзелак брытанская газета The Sunday Times са спасылкай на камандзіра талібаў паведамляла, што Пуцін сустрэўся з Мансурам у Таджыкістане ў верасні гэтага года і паабяцаў яму ваенную і фінансавую падтрымку ў абмен на супрацоўніцтва ў інтарэсах Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?