Пра гэта са спасылкай на «інфармаваныя крыніцы» паведамляе tut.by. Пры гэтым, «гаворка ідзе не толькі пра агульнадаступны пакет, але пра ўсе каналы ў цэлым, што будзе азначаць манапалізацыю рынку яшчэ і ў гэтай галіне, дадатковую кропку кантролю ТБ-рэкламы».

Падрыхтоўка ўказа па стварэнні адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі ўжо выйшла на фінішную прамую. Міністэрства інфармацыі, якое займаецца, распрацоўкай, тлумачыць неабходнасць стварэння адзінага аператара паляпшэннем кантролю рынку, прасоўваннем дасягненняў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і абяцаннем дадатковых адлічэнняў у бюджэт. Атрымаць каментар у Мінінфарме не ўдалося.

Уступленне ў сілу гэтага дакумента прывядзе да істотных парушэнняў дзеючага нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, дэзарганізацыі працы галіны сувязі, страты кантролю над значным сегмэнтам інфармацыйнай прасторы і нанясеньні шкоды бюджэту краіны, гаворыцца ў лісце Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза (ТГС) Беларусі кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта, прэм’ер-міністру і міністру замежных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?