Тэрарыстычная групоўка «Бока Харам» здзейсніла 28 снежня серыю тэрактаў у Нігерыі, у выніку якіх загінулі прынамсі 80 чалавек.

Каля 50 чалавек загінулі і больш за 90 пацярпелі ў горадзе Майдугуры, дзе ў ноч на панядзелак адбылася серыя выбухаў і нападаў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па надзвычайных сітуацыях.

У горадзе Мадагалі ў 150 кіламетрах ад Майдугуры дзве жанчыны-камікадзэ зладзілі выбухі на рынку побач з аўтобуснай станцыяй. У выніку загінулі 30 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0