travel.lt
Пасля таго, як моцна знізілася колькасць турыстаў з Расіі, гасцініцы ў Літве былі вымушаныя знізіць цэны. У святочны перыяд у гасцініцах больш за ўсё жыхароў Літвы.
Кіраўнік Асацыяцыі гасцініц і рэстаранаў Эвалда Шышкаўскене сказала, што з-за эканамічнай сітуацыі ў Расіі і геапалітычнай сітуацыі колькасць турыстаў з Расіі значна скарацілася. Але іх месца занялі жыхары Літвы, якія ўсё больш падарожнічаюць па краіне.
Сярод прычын — і трывога, якая ўзнікла пасля таго, як у свеце павысілася пагроза тэрарызму.
Па словах Шышкаўскене, людзі часцей выбіраюць Друскенікіі Бірштонас з-за шырокага асартыменту паслуг.
Але адзначаецца, што прадпрымальнікі былі вымушаныя знізіць цэны, бо літоўскія турысты і госці з іншых краін трацяць не так шмат грошай, як расіяне.