Эканоміка

У 2015 годзе валютная выручка скарацілася на чвэрць

Валютныя паступленні ў студзені—лістападзе склалі 30,16 млрд. долараў і знізіліся амаль на 9,6 млрд. долараў у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Пра гэта сведчаць аператыўныя звесткі Нацыянальнага банка.

У працэнтным выражэнні валютныя паступленні Беларусі ў студзені—лістападзе скараціліся амаль на чвэрць у параўнанні з 11 месяцамі мінулага года. 

Зніжэнне валютнай выручкі абумоўленае падзеннем паступленняў ад экспарту тавараў. За студзень—лістапад выручка ад экспарту тавараў склала 24 млрд. долараў, што на 8 млрд. долараў (на 25,1%) менш у параўнанні з гэткім жа перыядам 2014 года.

Валютныя паступленні ад экспарту паслуг у студзені—лістападзе склалі 5,46 млрд. долараў і знізіліся на 1 млрд. долараў (на 15,3%). 

Значнае скарачэнне экспартнай выручкі Беларусі эканамісты тлумачаць зніжэннем попыту ў Расіі на тавары беларускай вытворчасці. За 11 месяцаў валютныя паступленні з Расіі склалі 11,66 млрд. долараў — гэта на 4,9 млрд. долараў (на 29,5%) менш за аналагічны паказчык 2014 года. 

Выручка ад унутранага гандлю за валюту ў студзені—лістападзе склала 121,7 млн. долараў, знізіўшыся ў 4,5 разу. Рэзкае скарачэнне гэтага паказчыка аналітыкі тлумачаць палітыкай Нацбанка па дэдаларызацыі эканомікі. 

Вясной гэтага года рэгулятар забараніў выкарыстанне разлікаў у замежнай валюце за турыстычныя і страхавыя паслугі. Адначасова з гэтым была ўстаноўленая забарона на разлікі за паліва на аўтазаправачных станцыях у СКВ. 

У верасні Нацбанк прыняў новыя меры па дэдаларызацыі разлікаў. Згодна з пастановай № 515, якая набыла моц 16 верасня, было забаронена выкарыстоўваць замежную валюту пры ажыццяўленні разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі — рэзідэнтамі з удзелам рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон і пры ажыццяўленні разлікаў па асобных відах дагавораў страхавання.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Усе навіны →
Усе навіны

Грыбнік пайшоў у лісічкі і сустрэў «птушку-дыназаўра»1

На поўдні Еўропы бушуюць лясныя пажары. Тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў

Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе4

Украіна мае пяць ключавых патрабаванняў у рамках урэгулявання вайны5

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»8

У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула5

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае42

Ультраправыя ў Германіі апярэдзілі блок Мерца па папулярнасці13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць