29.12.2015 / 15:48

Адзін на мільён. Беларус, які ў выніку апёку электратокам згубіў усё, але знайшоў шчасце ВІДЭА Асцярожна, цяжкія для прагляду выявы 25

Зміцер — ураджэнец Мар'інай Горкі. Калі яму было 23 гады, ён быў статным хлопцам. Высокі прыгажун у форме (ён служыў у міліцыі) выклікаў павагу і прыцягваў да сябе дзяўчат.

Зміцер хутка нагуляўся, ажаніўшыся з 18-гадовай дзяўчынай, якая нарадзіла яму сына. 

Прайшло пару месяцаў ад нараджэння дзіцяці, як жыццё хлопца ледзь не абарвалася — ён пабачыў адкрытую трансфарматарную будку і па дурасці зайшоў туды, хацеў разабрацца. 

Яго ўдарыла токам, разрад прайшоў праз галаву, выпаліўшы твар і вочы. 

Так мясцовы Ален Дэлон у момант стаў інвалідам. 

Неўзабаве яго кінула і жонка — навошта маладой дзяўчыне муж, які не бачыць, і ў якога знявечаны твар? 

Мінула 20 гадоў. Што з тым хлопцам цяпер? Шчаслівае, сапраўднае каханне, насычанае жыццё… Глядзіце відэа. 

Арцём Гарбацэвіч, Ірына Арахоўская

0
mikola ramanau / Адказаць
29.12.2015 / 16:03
Skada czalaveka(Videa ni baczyu...), adnak hacelasa b jamu pazadac tolki DOBRAGA!....Zyccio pracagvaeca ! Z Novym Godam!
0
Сьцяпан / Адказаць
29.12.2015 / 17:03
Бачыу их нядауна у метро. Цудоуная пара! Дай Бог яму вярнуць зрок
0
Сваіх не кідаем? / Адказаць
29.12.2015 / 17:17
А дзе тутэйшая мужная міліцыя, якая трэціруе насельніцтва? Чаму не памогуць, калі ён там служыў?
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру