29.12.2015 / 16:10

Якім жартам мінчукі адрэагавалі на просьбу расіянкі прытуліць яе з сябрам на Новы Год ФОТАФАКТ 79

Учора ў папулярнай мінскай суполцы «УКантакце» з'явіўся допіс ад расіянкі, якая прасіла прытуліць яе з сябрам у Мінску на час навагодніх святаў. 

Аднак першым адказам на яе паведамленне стала пытанне «Чый Крым?». 

Гэты жарт за суткі набраў больш за тысячу ўпадабанняў. 

«Упусціць да сябе, а потым слухаць, што мы рускія, уджаленыя палякамі?», «Зімою яны проста так прыедуць, а ўлетку паставяць намёты з расійскімі сцягамі ў горадзе», — пісалі першыя каментатары.

Але пасля таго, як гэты допіс разышоўся па іншых суполках, каментарыі атакавалі прапуцінскія «тролі» з фэйкавымі акаўнтамі.

Дарэчы, калі перайсці ў ЖЖ дзяўчыны, то знаходзіцца, што адзін з папярэдніх новых гадоў яна адсвяткавала ў Кіеве на Майдане.

АЯ

0
mikola ramanau / Адказаць
29.12.2015 / 16:15
Jakie ne *gascinnye* Menczuki! Sam byi i zastaius *Menczukom*.....Ja b ni zastaviu ludzei na Vulicy!...Vaina-vainoiu...adnak treba zastavacca *czalavekam* u luboi sytuacyi !
0
Прохожий / Адказаць
29.12.2015 / 16:20
Что можно сказать об этих коментаторах - озабоченные местечковые дураки, позорящие нашу страну перед ее гостями.
0
Мікола / Адказаць
29.12.2015 / 16:21
чо, норм.
Паказаць усе каментары/ 79 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру