Навагодняя ноч у аграсядзібе абыйдзецца ў сярэднім у $50, адпачынак на студзеньскіх канікулах будзе танней — $20—35 у суткі на аднаго чалавека, паведаміла старшыня праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.

«Непасрэдна навагодняя ноч абыйдзецца ў сярэднім у $50, пасля Новага года адпачыць можна будзе за $ 20-35 у суткі ў разліку на аднаго чалавека. У гэтыя цэны ўваходзіць харчаванне, так што іх можна лічыць даступнымі. Гаспадары сядзіб вырашылі, што лепш не прастойваць, а рэагаваць на запыты рынку і зніжаць кошты. Таму адпачынак у сельскіх дамках патаннеў фактычна ў паўтара-два разы», — адзначыла Валерыя Кліцунова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?