Зборная Беларусі (U20) прайграла Расіі (1:4) у рамках групавой стадыі чэмпіянату свету па хакеі сярод моладзі (МЧС).
Такім чынам, беларусы згубілі шанцы на выхад у плэй-оф МЧС-2015.
У нашай каманды 0 ачкоў пасля трох гульняў. Да гэтага падапечныя Аляксандра Бяляўскага саступілі Фінляндыі (0:6) і Славакіі (2:4).
Зборная Беларусі выступіць у матчах за выжыванне, дзе згуляе з горшай камандай з групы А.