29.12.2015 / 19:58

МПЗ не падтрымлівае ідэі аб «падатку на багацце» 10

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі не падтрымлівае ідэю аб увядзенні падатку на багацце, заявіў міністр Сяргей Налівайка 29 снежня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА

«Мы не з'яўляемся прыхільнікамі гэтага падатку. На сённяшні дзень праз спажыванне пэўная катэгорыя грамадзян плаціць большы падатак на дададзены кошт», — сказаў Налівайка. 

Паводле яго слоў, задача падатковых органаў — стварыць умовы для выканання падатковых абавязацельстваў. «Важна, каб грамадзянам было больш выгадна выконваць падатковае заканадаўства, чым рабіць шэраг нейкіх захадаў па ўтойванні даходаў», — падкрэсліў Налівайка. 

Варта адзначыць, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў 2011 годзе прапанавала ўраду на 2012 год устанавіць падаходны падатак у 20% для «багатых» — грамадзян, чый штомесячны даход перавышае тысячу долараў. Гэтую меру прафсаюзамі прапанавалася «ўстанавіць на 2012 год у парадку выключэння», а дадатковы прыток сродкаў за кошт павелічэння стаўкі падатку накіраваць на аказанне падтрымкі малазабяспечаным грамадзянам. Прапанова ФПБ падтрыманая не была.

0
Павал / Адказаць
29.12.2015 / 20:06
Гэта яны не падтрымлiваюць бо самi трапляюць пад гэтыя умовы
0
Jot V / Адказаць
29.12.2015 / 20:51
хітражопыя. будуць скубсці жабракоў.
0
лёля / Адказаць
29.12.2015 / 20:53
МПЗ - Мiнiстэрства па падатках i зборах
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру