Здарэнні11

Жыхар Лельчыцкага раёна, які спаліў трох калегаў, асуджаны на 23 гады

29 снежня Гомельскім абласным судом на выязным пасяджэнні ў Лельчыцах вынесены прыгавор у дачыненні да 36-гадовага жыхара раёна. Ён абвінавачваўся на падставе артыкулаў за забойства, замах на забойства і наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці. 

Як паведамілі ў Гомельскім абласным судзе, абвінавачваны прыгавораны да 23 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з яго 209 млн. рублёў у лік пакрыцця ўрону, нанесенага злачынствам. 

У красавіку 2015 года мужчына падпаліў фургон аўтамабіля, у якім знаходзіліся людзі. Вяртаючыся з працы ў службовым аўтамабілі, пасля сумеснага распівання спіртных напояў з калегамі, на глебе асабістых непрыязных адносін ён падпаліў выліты на падлогу ў цэнтральнай частцы фургона бензін. Сам жа выскачыў на хаду з машыны, дзе знаходзіліся восем чалавек. 

Вадзіцель рэзка зменшыў хуткасць і спыніў аўтамабіль, пяць чалавек самастойна пакінулі падпалены фургон. Трое мужчын, 29, 36 і 54 гадоў, ад нанесеных цялесных пашкоджанняў памёрлі ў бальніцы. Агнём знішчаны службовы аўтамабіль і асабістыя рэчы пацярпелых. 

Абвінавачваны не прызнаў сваёй віны. Паводле яго слоў, ён збіраўся прыкурыць, але не атрымалася, а запалка ўпала на падлогу, і таму адбылося ўзгаранне. 

Паводле версіі следства, у дарозе абвінавачваны заснуў, а калегі нафарбавалі яму пазногці, вырашыўшы так пажартаваць. Калі мужчына прачнуўся і ўбачыў нафарбаваныя пазногці, то раззлаваўся і вырашыў адпомсціць крыўдзіцелям. 

Прыгавор не набыў моц і можа быць абскарджаны.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію5

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем37

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію5

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць