У выніку авіяўдараў антытэрарыстычнай кааліцыі на чале са ЗША па пазіцыях тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» былі забітыя некалькі тэрарыстаў, якія маюць дачыненне да серыі тэрактаў у Парыжы.

Пра гэта ў аўторак, 29 снежня, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка арміі ЗША Стыва Варэна.

Ён паведаміў, што ў выніку авіяўдараў былі забітыя дзесяць чалавек, якія займалі кіруючыя пасады ў «Ісламскай дзяржаве».

«За апошні месяц былі авіяўдарамі забітыя дзесяць лідзіруючых фігур ІД, уключаючы некалькіх арганізатараў тэрактаў, некаторыя іх якіх датычныя да тэрактаў у Парыжы. А іншыя рыхтавалі далейшыя атакі на Захад», — паведаміў Варэн.

Адзін з забітых, Абдул Кадэр Хакім, па словах Варэна, быў каардынатарам «знешніх аперацый» ІД і датычны да нападаў на Парыж. Ён быў забіты 26 снежня, паведаміў Варэн.

Таксама паведамляецца, што 24 снежня быў забіты Чараф аль-Моўадан, які меў «прамую сувязь» з Абдэльхамідам Абаудам, падазраваным у арганізацыі тэрактаў у Парыжы. Моуадан таксама планаваў далейшыя тэракты ў заходніх краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?