Грамадства44

Кангрэс дэмакратычных сіл пройдзе вясной 2016 года

Фота ад 28.08.2015, аўтар Сяргей Гудзілін

Кангрэс дэмакратычных сіл пройдзе вясной 2016 года. Адпаведнае рашэнне прынятае 29 снежня на першым пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні мерапрыемства, паведаміў БелаПАН адзін з яго ўдзельнікаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

«Найбольш верагодна, кангрэс пройдзе вясной. За студзень—люты арганізаваць яго правядзенне наўрад ці ўдасца, таму найбольш верагодны час — вясна 2016 года, хутчэй за ўсё, яе сярэдзіна», — заявіў Някляеў, адзначыўшы, што пажадана правесці кангрэс да Дня Волі (25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць БНР, гадавіну гэтай даты апазіцыя адзначае масавымі мерапрыемствамі). 

***

17 снежня група вядомых прадстаўнікоў культуры і грамадскіх дзеячаў заклікала апазіцыю да кансалідацыі і правядзення кангрэсу дэмсіл для выпрацоўкі далейшых дзеянняў. На наступны дзень апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч аб'явілі аб стварэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы кангрэсу. У той жа дзень Статкевіч паведаміў БелаПАН, што ў аргкамітэт пагадзіліся ўвайсці Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў і Генадзь Фядыніч. 

У першым пасяджэнні аргкамітэта ўдзельнічалі Статкевіч, Някляеў, Шушкевіч, Фядыніч, Сіўчык, а таксама былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў. 

«Па-першае, нам трэба было вырашыць, ці будзем праводзіць кангрэс з удзелам усіх дэмакратычных структур або толькі тых, хто згадзіўся ў ім удзельнічаць. Прынялі рашэнне, што будзем праводзіць кангрэс у любым выпадку. Нельга паўтарыць памылку, якую мы зрабілі перад прэзідэнцкімі выбарамі, не правёўшы кангрэс і пайшоўшы на выбары рознымі калонамі», — сказаў Някляеў. 

У той жа час, адзначыў ён, пытанне канкрэтнага месца правядзення кангрэса адкрытае. «Нягледзячы на лібералізацыю, праблемы з рэжымам застаюцца. Тым не менш вырашылі праводзіць кангрэс у любым выпадку ў Беларусі. Разглядаем розныя варыянты, дзе яго канкрэтна правесці, у залежнасці ад таго, будзе ён дазволены ці не», — заявіў палітык. 

Рэгламент кангрэса на пасяджэнні быў разгледжаны толькі ў агульным выглядзе. Ён, паводле слоў Някляева, яшчэ не прапрацаваны, а таму выкласці яго пакуль нельга. 

Палітык адзначыў, што на кангрэсе павінна быць прадэманстраваная кансалідацыя дэмакратычных сіл краіны вакол адзінай стратэгіі дзеянняў. «Неабходна ясна адказаць людзям на пытанне, што мы збіраемся рабіць у складанай палітычнай і эканамічнай сітуацыі, якая вымалёўваецца ў перспектыве на 2016-ты і наступныя гады. Гэтую стратэгію дзеянняў апазіцыі трэба падрыхтаваць і выразна выкласці людзям. Гэта было б выгадна ўсім удзельнікам дэмакратычнага руху Беларусі, бо скаардынаваная пазіцыя — гэта заўсёды плюс, яе людзі успрымаюць з большым даверам», — лічыць Някляеў. 

Ён падкрэсліў, што ў апазіцыі «ёсць пытанні, якія патрабуюць толькі агульнага рашэння». «Калі б з агульным рашэннем мы выйшлі на прэзідэнцкія выбары гэтага года, іх вынік быў бы зусім іншым», — перакананы палітык. 

Пры гэтым Някляеў адзначыў, што «ёсць тыя, хто гаворыць, што пра адзіную стратэгію можна дамаўляцца на сустрэчы кіраўнікоў структур». «Мой вопыт паказвае, што гэта не зусім так. Дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў парушаюцца гэтак жа лёгка, як дамоўленасці хлапчукоў у лагеры адпачынку, якія дамовіліся ўсе разам пайсці на рэчку, а ў выніку палова пабегла ў лес. Гэтыя дамоўленасці могуць выконвацца толькі тады, калі прынятае калегіяльнае рашэнне па іх абавязковым выкананні ўсімі апазіцыйнымі структурамі. Толькі тады можна дамагчыся выніку. Калі гэта не будзе дасягнутае, мы прыйдзем і да парламенцкіх выбараў раз'яднанымі, і апазіцыя страціць апошнія асколкі аўтарытэту, які яна мае ў краіне», — сказаў ён.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць