Агнешка Рамашэўская

Пра гэта паведаміла кіраўнічка тэлеканала Агнешка Рамашэўская ў інтэрв’ю польскаму выданню «Dziennik».

Дырэкцыя «Белсату» падлічыла, што на падрыхтоўку трох гадзін эфіру ў дзень неабходна 27 млн злотых на год. На сёння польскае МЗС гатовае выдаткаваць толькі 18 млн.

‑ Тры гадзіны ў суткі — гэта абсалютны мінімум. У дзвюх гадзінах змесціцца толькі адзін мастацкі кінафільм. А трансляцыя толькі фільмаў без іншых перадач не мае сэнсу, — кажа кіраўнічка «Белсату» Агнешка Рамашэўская.

Калі МЗС не зменіць рашэнне, то тэлеканал у верасні прыйдзецца закрываць, адзначыла Рамашэўская.

Нагадаем, што 17 сакавіка польскае МЗС прыняло рашэнне пра скарачэнне бюджэту тэлеканала «Белсат». У паведамленні МЗС Польшчы гаворыцца, што яно вылучае сёлета «Белсату» 18 мільёнаў злотых (8 мільёнаў долараў) замест 21 мільёна злотых — і гэта канчатковая сума.

Радыё Рацыя