З украінскай тэрыторыі зноў спынілася падача электраэнергіі. У выніку без электрычнасці засталася Еўпаторыя і ўся поўнач Крыма.
Сёння ўдзень украінскі бок выявіў, што прычынай абрыву ў сістэме стала падзенне апоры лініі электраперадач.
Кіраўнік расійскай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў звярнуўся да жыхароў рэгіёна з просьбай захоўваць спакой.