Грамадства

Кандаліза Райс: ганебны арышт

Арышт і асуджэньне лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча, Вінцука Вячоркі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Бухвостава выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю ў сьвеце.

Арышт і асуджэньне лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча, Вінцука Вячоркі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Бухвостава выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю ў сьвеце.

Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс, знаходзячыся ў Сафіі, асудзіла "ганебны" арышт і асуджэньне Аляксандра Мілінкевіча. "Злучаныя Штаты рэзка асуджаюць гэты акт і шчыра спадзяюцца, што беларускі ўрад успрыме меркаваньне міжнароднай супольнасьці", - зазначыла Кандаліза Райс. Яна заклікала беларускія ўлады ставіцца да палітычнай апазыцыі ў адпаведнасьці з міжнароднымі прынцыпамі.

Генэральны саратар НАТО Яп дэ Гоп Схефэр таксама заявіў, што арышт Мілінкевіча зьяўляецца "непрымальным". "Я заклікаю рэжым у Менску неадкладна яго вызваліць. Эўраатлянтычная супольнасьць ня можа гэта ўспрыняць", - заявіў генэральны сакратар НАТО.

Эўразьвяз, які нядаўна ухваліў візавыя санкцыі супраць А. Лукашэнкі і вышэйшых чыноўнікаў, выступіў з пагрозай новых захадаў супраць беларускага рэжыму. Прадстаўнік Эўракамісіі Эма Удвін жорстка асудзілі любыя арышты ў Беларусі паводле палітычных матываў.

Пра магчымасьць новых санкцыяў заявілі і ў Злучаных Штатах, прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Адам Эрэлі зазначыў, што ЗША вывучаюць магчымасьці дадатковага ціску на вінаватых за гэтыя неправавыя дзеяньні ў Беларусі.

Міністар замежных справаў Канады Пітэр Мак-Кэй таксама залікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Аляксандра Мілінкевіча: "Канада асуджае арышт і зьняволеньне спадара Мілінкевіча толькі за тое, што ён скарыстаўся дэмакратычным правам на мірную дэманстрацыю. Гэта чарговы прыклад таго, як беларускі рэжым забараняе свабоду і дэмакратыю ў краіне,", - заявіў Пітэр Мак-Кэй ад свайго імя і ад імя прэм'ер-міністра Канады.

Міжнародныя інфармагенцтвы нагадваюць, што раней Атава адмовіла ў пасадцы на дазапраўку самалёта беларускага прэм'ера Сяргея Сідорскага і абмежавала афіцыйныя адносіны зь Менскам.

Міністар замежных справаў Бэльгіі Карэл дэ Гухт, які зьяўляецца дзейным старшынём АБСЭ, залікаў да неадкладнага вызваленьня Мілінкевіча і ягоных прыхільнікаў, выказаўшы "жорсткае асуджэньне" іхных арыштаў: "Падобная акцыя зьўляецца чарговай дэманстрацыяй непавагі Беларусьсю дэмакратычных каштоўнасьцяў, уключна са свабодай выказваньняў і сходаў. Апазыцыйныя лідэры павінны быць пазбаўленыя ад несправядлівых арыштаў і свавольства ўладаў", - заявіў дзейны старшыня АБСЭ.

Патрабаваньне аб вызваленьні лідэраў беларускай апазыцыі, арыштаваных за ўдзел у дазволенай дэманстрацыі, прагучала таксама ў Бэрліне, міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў дзеяньні беларускіх уладаў "спробай запалохаць і прымусіць замаўчаць беларускую апазыцыю, што аддаляе беларускія ўлады не толькі ад эўрапейскіх каштоўнасьцяў, але і ад уласных грамадзян". Дзеяньні беларускіх уладаў таксама асудзілі ў Літве, Польшчы і іншых краінах сьвету.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць