У 00.10 1 студзеня з вёскі Апечкі Стаўбцоўскага раёна патэлефанавалі і паведамілі, што загарэўся дом.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, будынак ужо шугаў адкрытым полымем. На ложку і на падлозе выратавальнікі знайшлі нежывыя целы гаспадыні-пенсіянеркі і яе сына.

Суседзі дрэннае казалі пра сына. Па іх словах, мужчына выпіваў і курыў. Ратавальнікі мяркуюць, што менавіта гэтая шкодная звычка і прывяла да трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0