02.04.2008 / 20:46

У Беларусі зьявіліся «дзеці дэпутата Здановіча» 2

Імёны дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў выкарыстоўваюцца ў карысьлівых мэтах, сцвярджае старшыня парлямэнцкай камісіі.


Уладзімер Здановіч

Імёны дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў выкарыстоўваюцца ў карыслівых мэтах. Аб гэтым у інтэрв’ю БелаПАН заявіў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе ніжняй палаты парламента Уладзімір Здановіч.

Паводле яго слоў, за час працы ў Палаце прадстаўнікоў у яго з’явілася «шмат фальшывых сваякоў, якія, назваўшы сябе братамі або пляменнікамі, вырашалі, прычым часта паспяхова, уласныя праблемы».

«Але сапраўдным шокам для мяне стала інфармацыя аб тым, што некаторыя ў размове па тэлефоне выдаюць сябе непасрэдна за самога Здановіча і прымушаюць кіраўнікоў устаноў адукацыі здзяйсняць незаконныя фінансавыя здзелкі і іншыя ўчынкі, пагражаючы пры нязгодзе «наслаць» праверкі па лініі Міністэрства адукацыі або Камітэта дзяржкантролю», — сказаў дэпутат.

У.Здановіч зазначыў, што ў падобнай да гэтай сітуацыі апынуліся і некаторыя іншыя дэпутаты.

«Высновы няхай робяць адпаведныя органы. Галоўная ж непрыемнасць у тым, што з‑за такіх аферыстаў трэба будзе абмежаваць вырашэнне праблем выбаршчыкаў па тэлефоне. А перапіска на паперы падаўжае тэрміны выканання запытаў», — канстатаваў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

0
Паўлюк / Адказаць
03.04.2008 / 11:27
Глядзіце ў сутнасьць. “Тэлефоннае права” не магло не нараджаць такіх афэрыстаў. А сп. Здановіч мусіць вырашаць задачы (ці выбаршчыкаў?) легальным чынам, а не пагражаючы праверкамі па тэлефоне – сам гэты факт яго не бянтэжыць, дарэчы.
0
Filifionka / Адказаць
03.04.2008 / 12:57
Сп. Здановіч дасканаліць беларускую мову і шкадуе, што "у нас няма Сібіру і лесапавалу, каб слаць туды нядбайных бацькоў". Гэтым ён праславіў і абясьсьмерціў сваё імя, як колісь лейтэнант Шмідт. Толькі што дзеці дэпутата Здановіча ня соўгаюцца па краіне, а карыстаюць сродкі хуткае камунікацыі, бо й бацька іхны разумны - ачольвае камісію па навуках і прагрэсе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру