У сераду прайшоў трэці матч фінальнай сэрыі першынства Беларусі па хакеі. «Керамін» ва ўсіх матчах аказаўся мацней за апанэнтаў зь «Юнацтва».

Сёньня ўжо ў пачатку другога пэрыяду «драконы» забясьпечылі сабе трывалы адрыў — 4:0. «Юнацтва» намаганьнямі вэтэрана Шыткоўскага змагло адыграць толькі адну шайбу, але ў трэцім пэрыядзе «Керамін» зноў аднавіў парытэт у чатыры шайбы — 5:1.

Чарговы матч сэрыі адбудзецца ў чацьвер, 3 красавіка а 18:30 на катку ў парку імя Максіма Горкага. Магчыма, гэтая сустрэча ўжо назаве пераможцу 16‑га чэмпіянату Беларусі па хакеі.

***

Таксама ў сераду вызначыліся паўфіналісту Кубку Беларусі па футболе.

БАТЭ (Барысаў)«Хімік» (Сьветлагорск)0:0 (першы матч 3:1), «Шахцёр» (Салігорск)Дарыда (Менскі раён) 1:0 (2:1), «Гомель»МТЗ‑РІПА (Менск) 2:0 (0:4), «Дынама» (Менск)«Дняпро» 1:0 у дадатковы час (0:0).

У паўфіналах сыграюць БАТЭМТЗ‑РІПА, «Дынама» (Менск)«Шахцёр».

Матчы адбудуцца 16 і 30 красавіка.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0