У інтэрнэт-чаце жыхарка Наваполацка назвала суразмоўніцу ведзьмай і была аштрафаваная судом горада. Абгрунтавана ці не, вызначыць вышэйстаячая інстанцыя пасля Новага года, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога суда Наталля Платоненка.

Законнасць і абгрунтаванасць вынесенай 14 снежня судом Наваполацка пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт.9.3 КаАП Беларусі будуць правераны ў судзе другой інстанцыі 13 студзеня.

Новапалачанка была аштрафаваная на Br360 тыс. за тое, што ў асабістай перапісцы ў сацыяльнай сетцы назвала іншую жанчыну ведзьмай.

Суразмоўніцы асабіста не знаёмыя, але ініцыятарка перапіскі адправіла апанентцы паведамленне наступнага зместу: «Калі сур'ёзна хварэюць дзеці — значыць, Бог карае бацькоў. Задумайцеся». На што атрымала адказ: «Пайшла прэч, ведзьма!»

Скрыншот гэтай гутаркі разляцеўся па сацыяльных сетках. І пакрыўджаная звярнулася ў міліцыю з заявай. Суд вырашыў, што адказчыца наўмысна ў непрыстойнай форме абразіла суразмоўніцу, прынізіўшы яе гонар і годнасць у непрыстойнай форме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0