Ужо з наступнага году пры наборы міжгародніх і міжнародных тэлефонных нумароў зьнікне звыклая васьмёрка.

Гэтак Беларусь далучыцца да краін, якія маюць міжнародны фармат набору тэлефонных нумароў. Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» начальнік групы па інфармацыі й камунікацыі прадпрыемства «Белтэлекам» Аляксей Федарынчык, пры званках па краіне трэба будзе набіраць «0», а пры выхадзе на міжнародны званок — «00».

Першы этап пераходу прайшоў летась, калі былі зьмененыя нумары экстраных і даведкавых службаў.

Паводле агенцтва «Мінск‑Навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0