Віншаваць зяўзятараў па-беларуску ў новым годзе становіцца модным. ФК «Іслач», «Крумкачы», а цяпер і Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова (БГК).
Моўны бар’ер не збянтэжыў нават легіянераў клуба — Растка Стойкавіча і Люба Вукіча.
БГК — сяміразовы чэмпіён краіны, гэтай вясной дайшоў да фіналу СЕГА-лігі, а нядаўна выйграў групу ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў і дабраўся да стыкавых матчаў, дзе згуляе 28 лютага і 5 сакавіка з дацкім «Ск'ёрнам».
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары