Апошнія аналагавыя тэлевізійныя перадатчыкі ў Беларусі будуць адключаныя з 4 студзеня, паведаміў начальнік сектара тэлебачання, радыёсувязі і радыёвяшчання ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Віктар Зайцаў. «У адпаведнасці з дакументамі, прынятымі ў Жэневе ў 2006 годзе, Беларусь адключыла аналагавае вяшчанне 15 мая гэтага года. Такім чынам мы выканалі свае міжнародныя абавязацельствы з нагоды пераходу ад аналагавага да лічбавага вяшчання ў адпаведных палосах частот. Разам з тым былі і аналагавыя частоты, што не падпадалі пад дзеянне жэнеўскіх дамоўленасцей. Яны будуць адключаныя з 4 студзеня», - растлумачыў Віктар Зайцаў. «Такі тэрмін устаноўлены з улікам меркавання насельніцтва, якому спатрэбіўся час для куплі патрэбнага абсталявання і плаўнага пераходу на лічбавае ТБ. Улічваючы святочныя пераднавагоднія трансляцыі, мы вырашылі адключыць апошнія аналагавыя перадатчыкі не ў апошнія дні 2015 года, а з 4 студзеня 2016-га», - дадаў спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?