Конкурс па продажы камунальнага даччынага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Чыжоўскі рынак» (ГП «Чыжоўскі рынак») адбудзецца 26 студзеня 2016 года ў Мінску, паведамілі ў Мінскім гарадскім тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці.

Арганізатар конкурсу - Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Пачатковая цана прадпрыемства як маёмаснага комплексу складае 15 818 000 000 рублёў.

Паводле ўмоваў продажу прадпрыемства, пераможца конкурсу павінен у тэрмін не пазней двух гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу зацвердзіць праектную дакументацыю на будаўніцтва ўніверсальнага рынку з месцамі для продажу сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай грамадзянамі на прысядзібных зямельных участках (не менш за 80 месцаў), а таксама пляцоўкі для рэалізацыі сельгаспрадукцыі з машын (не менш за 30 машына-месцаў). На працягу шасці месяцаў з дня зацвярджэння праектнай дакументацыі на будаўніцтва рынка неабходна прыступіць да яго ўзвядзення. У ліку іншых умоў продажу — захаванне працоўных месцаў на 3 гады, пагашэнне крэдыторскай запазычанасці рынку.

У дамове куплі-продажу будуць вызначаныя меры адказнасці: на выпадак несвоечасовага пералічэння грашовых сродкаў у кошт аплаты цаны продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу, за невыкананне пакупніком любой з умоваў продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу ў бюджэт Мінска выплачваецца штраф у памеры 1% ад цаны продажу маёмаснага комплексу.

Заявы на ўдзел у конкурсе з прыкладанымi да іх дакументамі прымаюцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 8, каб. 218 з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па працоўных днях. Апошні дзень прыёму заяў - 11. студзеня 2016.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?