Беларускі паўабаронца Дзмітрый Бага ў нядзелю прыбыў у Хайфу, дзе пройдзе медыцынскае абследаванне і, калі не будзе выяўлена праблем са здароўем, падпіша кантракт з мясцовым «Хапаэлем». Меркавана — тэрмінам на паўтара года, паведамляе Tribuna.com.

Бага (нарадзіўся 4 студзеня 1990 г.) выступаў за БАТЭ з 2007 г. Сяміразовы чэмпіён краіны. За барысаўскі клуб правёў 182 матчы, забіў 23 мячы.

У снежні ў Багі скончыўся кантракт і клуб не стаў працягваць пагадненне з футбалістам.

***

«Хапаэль» Хайфа быў заснаваны ў 1923 г. Чэмпіёнам Ізраіля быў у 1999 г., тройчы валодаў кубкам краіны. У мінулым сезоне фінішаваў на 12-м месцы.

У сёлетнім сезоне ідзе на 10-м месцы (усяго ў чэмпіянаце гуляюць 14 клубаў), і сёння гуляе з Тэль-Авіве з тамтэйшым «Хапаэлем».

«Хапаэль» у перакладзе — «рабочы», у Ізраілі некалькі клубаў з такой назвай. Так у вышэйшай лізе (Лігат ха'аль) гуляе яшчэ тры «Хапаэлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0