У Полацку зьбіраюцца адкрыць новы турыстычны маршрут — па Дзьвіне да Дзьвінску.

Называецца трансгранічны праект — «Бэлла Дзьвіна».

Праект будзе праходзіць у два этапы: адкрыцьцё турыстычнага цэнтру ў Полацку, а таксама стварэньне воднага маршруту Полацк—Дзьвінск (Латвія) зь сямю прыпынкамі.

Мяркуецца, што гэта будзе байдарачны маршрут. Ягоная рэалізацыя можа пачацца ўжо ў траўні.

Паводле: Мікіта Зьмітраў, «Народныя навіны Віцебска»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0