03.01.2016 / 18:11

Літаратуразнаўцу Уладзіміру Кароткаму – 60 3

Беларускаму літаратуразнаўцу, кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта Уладзіміру Кароткаму 2 студзеня споўнілася 60 гадоў.

Уладзімір Кароткі нарадзіўся ў мястэчку Мір Карэліцкага раёна, а ягоныя школьныя гады прайшлі ў Слоніме. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, ён займаецца вывучэннем гісторыі і тэорыі літаратуры, тэксталогіяй, даследаваннем старабеларускай літаратуры эпохі Рэнесансу і Барока. Грунтоўна даследуе жыццё і творчасць Мялеція Сматрыцкага. У друку апублікаваў больш за 170 даследчых артыкулаў па старажытнай беларускай літаратуры.

0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
03.01.2016 / 19:42
Шчырыя віншаваньні й пажаданьні добрага здароўя й далейшага творчага плёну!
0
Талеровіч / Адказаць
03.01.2016 / 19:48
Коратка: віншуем!
0
Яўсеева / Адказаць
04.01.2016 / 21:11
Віншуем пана Кароткага с юбілеем!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру