У Смаргоні лядовы каток прыняліся заліваць проста на снег і біты лёд, піша сайт sportnaviny.com.

Пры гэтым Аляксандр Лобан, які ўзначальвае раённы спартыўны камітэт, спрачаўся з гараджанамі, якія настойвалі на тым, што снег трэба прыбраць перад заліваннем, і нават прапаноўвалі дапамогу. Спартыўны чыноўнік заявіў, што гарачая вада зраўнуе ўсе няроўнасці.

Як стаў выглядаць каток пасля заліўкі, можна пабачыць на фота.

Дарэчы, хакей у Смаргоні не першы раз трапляе ў кур'ёзныя навіны. На пачатку снежня вялікі розгалас атрымала відэа таго, як юныя хакеісты трэніруюцца на дне закінутага басейна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0