Загінулыя пры пажары ў Буда-Кашалёўскім раёне жанчына і двое дзяцей былі перасяленцамі з Украіны. 

Нагадаем, у вёсцы Патапаўка 4 студзеня каля 3 гадзін загарэўся дом, у якім жылі 57-гадовы гаспадар, яго 37-гадовая жонка, іх трохгадовы сын, а таксама ўнучкі 9 і 12 гадоў. 

Як паведамілі ў Патапаўскім сельскім выканкаме, усе загінулыя і гаспадар дома з'яўляюцца грамадзянамі Украіны. Сям'я перасялілася з Днепрапятроўска каля года таму, купіўшы тут дом. Гаспадар уладкаваўся рознарабочым у мясцовы сельсавет, жонка не працавала і гадавала трохгадовага сына. Унучак гаспадару пакінула яго дачка, якая вярнулася ва Украіну. Пра перасяленцаў мясцовыя жыхары выказваюцца станоўча, яны не злоўжывалі спіртным, не курылі, унучкі хадзілі ў школу, сям'я была паспяховай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?