04.01.2016 / 16:25

У Мінску ў навагоднюю ноч мужчына забіў сяброўку і спрабаваў здзейсніць самагубства

Цэнтральным (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па ч. 3 арт. 147 КК за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула смерць, у дачыненні да 44-гадовага мінчаніна.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына быў затрыманы ў тры гадзіны 1 студзеня ў кватэры па вуліцы Лесі Украінкі. За 15 хвілін да гэтага раней судзімы за крадзеж мужчына пасля сумеснага распівання спіртных напояў нанёс нажавое раненне левага пляча з пашкоджаннем артэрыі 36-гадовай непрацуючай госці. Пасля гэтага параніў сябе ў грудзі.

Жанчына брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўленая ў бальніцу, дзе ў 6.40 ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла.

Затрыманы таксама змешчаны ў бальніцу. Выстаўлены пост міліцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру