У навагоднія святы ў Беларусі па медыцынскую дапамогу звярнуліся 27 чалавек, пацярпелых у выніку выкарыстання піратэхнікі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 4 студзеня паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук.

Амбулаторна атрымалі меддапамогу 24 пацярпелыя, трое шпіталяваныя, з іх адзін — хлопчык 11 гадоў з Гродна, які атрымаў траўму правай кісці.

У медустановы таксама звярталіся пацярпелыя ад галалёдных халадовых траўмаў. Усяго — 418 чалавек. 317 атрымалі дапамогу амбулаторна, 101 шпіталяваны. З агульнай колькасці шпіталяваных 91 чалавек пацярпеў ад галалёдных траўмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?