Пры канцы мінулага года ў Мінску на праспекце Дзяржынскага, 106 адкрылася бутэрбродная Sub's, якая усім сваім афармленнем нагадвае знакамітую сетку рэстаранаў Subway. Набываць франшызу вельмі дорага, то ўладальнікі бутэрброднай вырашылі зрабіць падобную назву і выкарыстаць падобныя колеры.

Нядаўна Sub's адкрыў яшчэ адзін рэстаран па адрасе Захарава, 24. «Наша Ніва» вырашыла пакаштаваць амерыканскія сэндвічы на беларускі лад.

Нягледзячы на «мёртвы час» для рэстаранаў, а 16-й гадзіне ў бутэрброднай сядзела каля шасці чалавек. Прынцып працы Sub's такі ж самы, як і ў Subway: ты абіраеш сэндвіч ці збіраеш яго сам па інгрэдыентах. Цэны на сэндвічы сярэднія, калі параўноўваць з той жа «Лаўкай» і «Buvette».

Бутэрбродная штодзень робіць «сэндвіч дня», які незалежна ад віду і інгрэдыентаў каштуе 30 000. Гэта вельмі прывабна, бо на момант нашага візіту сэндвічам дня быў бутэрброд «Пяшчотны», дзе даволі шмат усяго было.

Мы вырашылі пакаштаваць сэндвіч «Арыгінальны» і ўзяць каву капучына. Спачатку прадавачка запыталася, на якой булцы мае гатавацца сэндвіч. Булкі для сэндвічаў пячэ сама бутэрбродная ў спецыяльнай духоўцы. На выбар ёсць тры віда хлеба: белы, шэры і чорны. Мы ўзялі як на малюнках — белы.

Усё гатуецца на вачах пакупніка, таму гэта безумоўна плюс.

Усё гатуецца на вачах пакупніка, таму гэта безумоўна плюс.

На інгрэдыенты можна таксама зірнуць і прыкладна ацаніць іх свежасць.

На інгрэдыенты можна таксама зірнуць і прыкладна ацаніць іх свежасць.

Булка разам з салямі і сырам была адпраўленая ў духавую шафу на некалькі хвілін. Пасля гэтага прадавачка запыталася пра соўсы (іх асартымент даволі вялікі, можна дадаць нават некалькі) і дадатковыя інгрэдыенты, якія ёсць у наяўнасці.

У мінскіх бутэрбродных ёсць пэўная асаблівасць. Калі ты, напрыклад, дадаеш акрамя ці замест стандартных інгрэдыентаў іншыя — табе давядзецца аплочваць іх дадаткова. Тут жа, нягледзячы на індывідуальны падбор сэндвіча, цана не змянілася, а нават паменшала — 40 тысяч замест 43-х. У булцы былі салямі, нашаткаваная капуста, марынаваныя агуркі, сыр, і два соўсы — барбекю і сырны. Разам з кавай капучына гэта каштавала 58 тысяч. Замова была прыгатаваная літаральна за 5 хвілін.

Соўс трохі сапсаваў выгляд разабранага сэндвіча, але зняўшы верхнюю булку, можна пабачыць, што інгрэдыентаў было дастаткова.

На смак усе інгрэдыенты здаваліся свежымі. Салямі было трохі вострым, што дадавала пікантнасці, а соўсы былі дарэчнымі, бо без іх булка была б занадта сухой.

Добры перакус.

Капучына ж быў як і паўсюль, дзе яго робяць з кавамашын.

* * *

З пункту гледжання маркетынгу, Sub's паступілі непрыгожа, cкапіяваўшы стыль у знакамітага амерыканскага аналага.

Але, калі вы спяшаецеся і вам няма часу добра паесці, гэта добры варыянт. Гатуюць тут хутка, каштуе танней, чым у сярэднім у Мінску, і ў прынцыпе можна сабраць сэндвіч, ад якога вы не асабліва і патаўсцееце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?