Падобна на тое, што даўняе сяброўства спевака Джасціна Бібера і прадстаўніцы вядомай акцёрскай сям'і, мадэлькі Хэйлі Болдуін, перарасло ў нешта большае, піша «Contact Music».

У сваім Instagram 21-гадовы артыст выклаў фота, на якім горача цалуе ў вусны дачку Стывена Болдуіна.

@justinbieber

@justinbieber

На іншым здымку парачка сядзіць побач на канапе. У Instagram 19-гадовай Болдуін таксама ёсць некалькі фота з спеваком.

@justinbieber

@justinbieber

Як паведамляе выданне, Джасцін і Хэйлі цяпер разам адпачываюць на востраве Ангілья.

У інтэрв'ю ж некалькі месяцаў таму Болдуін назвала артыста «адным з яе найлепшых сяброў ва ўсім свеце».

@haileybaldwin

@haileybaldwin

Нагадаем, зусім нядаўна Джасціну прыпісвалі раман з 36-гадовай Хлоей Кардаш'ян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0