Сёньня а 16‑й у пасёлку Дружны (Пухавіцкі раён) адбудзецца мітынг супраць пабудовы заводу ядахімікатаў. Месьцічы пакуль называюць падзею «інфармацыйнай сустрэчай», аднак настроеныя рашуча.

Як паведаміла Вольга Харламава, на сустрэчу абяцалі прыехаць старшыня Менскага аблвыканкаму Леанід Крупец і прадстаўнікі прыродаахоўных ворганаў. Раней ужо былі праведзеныя чатыры акцыі пратэсту.

«Для нашага маштабу акцыі былі вялікія — з дванаццаці тысячаў прыйшло 800 чалавек. Людзі ня вераць чыноўнікам, бо ўжо ня раз лавілі іх на падмане,» — кажа Вольга.

Мінулай восеньню расейскае ЗАТ «Фирма «Август» дамовілася з беларускім кіраўніцтвам аб пабудове хімічнага заводу. «Август» прапанаваў наладзіць за свой кошт вытворчасьць «сродкаў абароны расьлінаў» у свабоднай эканамічнай зоне «Мінск». Экспэртызу расейскае ЗАТ прайшло за 12 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?