28.04.2006 / 22:31

Каля трох соцень чалавек разам чыталі "Нашу Ніву" ў цэнтры сталіцы.

250-300 чалавек сёньня а 18-й гадзіне прыйшлі на Цэнтральную плошчу Менску і разгарнулі ўвадначас кожны свой асобнік газэты "Наша Ніва". Гэтак, чытаючы, яны моўчкі прайшлі да плошчы Перамогі. Цішыню парушалі супрацоўнікі сілавых структур, якія па гучнай сувязі папярэджвалі чытальнікаў пра адказнасьць. Флэшмоб, па сьведчаньнях відавочцаў, атрымаўся відовішчным і ўдалым.

250-300 чалавек сёньня а 18-й гадзіне прыйшлі на Цэнтральную плошчу Менску і разгарнулі ўвадначас кожны свой асобнік газэты "Наша Ніва". Гэтак, чытаючы, яны моўчкі прайшлі да плошчы Перамогі. Цішыню парушалі супрацоўнікі сілавых структур, якія па гучнай сувязі папярэджвалі чытальнікаў пра адказнасьць.

Флэшмоб, па сьведчаньнях відавочцаў, атрымаўся відовішчным і ўдалым.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру