Замена традыцыйнага віншавання Merry Christmas — Шчаслівага Раства — на іншыя свецкія варыянты, якая цяпер адбываецца ў ЗША, — гэта трагедыя для амерыканцаў, заявіў у інтэрв'ю Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі.

«Сёння Амерыка наступае на тыя ж граблі, што і Савецкі Саюз, дзе спрабавалі людзей адвярнуць ад Бога. Вынік усім нам вядомы», — сказаў мітрапаліт.

Экзарх адзначыў, што падчас свайго служэння ў ЗША ў 1992-1999 гадах ён назіраў, як слоган Merry Christmas паступова выцясняўся з публічнага жыцця, у тым ліку пад ціскам сэкс-меншасцяў.

«Засталася толькі абгортка ад цукеркі, а самай цукеркі ўжо не існуе. Быццам бы ў іх свабода, але Бога ж там няма. Што я магу сказаць пра іх ліберальныя каштоўнасці? Разам з вадой выплюхнулі немаўля. Няма нічога ўжо там хрысціянскага. Але ж калісьці Амерыка сапраўды славілася сваім хрысціянскім светапоглядам», — падкрэсліў іерарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?