Сёння на сайце «Беларускага партызана» з’явілася інфармацыя, што грамадская арганізацыя «Перспектыва» ладзіць 16 студзеня а 12:00 «Марш пустых каструль» на Кастрычніцкай плошчы.

Маўляў, гэткім чынам прадпрымальнікі будуць патрабаваць адмены ўказа №222, якія абавязвае мець сертыфікаты на ўсю прадукцыю, а таксама неадкладнай адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў.

Лідар «Перспектывы» Анатоль Шумчанка назваў дадзеную публікацыю «хлуснёй і правакацыяй». Ён запэўнівае, што ніякіх падобных заяў арганізацыя не рабіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?