07.01.2016 / 18:26

Запавольванне Кітая: за 2015 год Пекін растраціў $500 млрд рэзерваў 4

Перыяд бурнага росту сусветнай эканомікі можа скончыцца, калі заглухне яе кітайскі матор, які рухаў рост усёй планеты апошнія 10 гадоў. Менавіта Кітай быў асноўным спажыўцом нафты, металаў і збожжа. Яго патрэбы спыняюць расці, прамысловая вытворчасць застапарылася. Гэта можа прынесці карэнныя змены ва ўсім свеце.

Юань абясцэньваецца, і кіраўніцтва Кітая траціць усё больш рэсурсаў, каб утрымаць валюту і тэмпы росту, каб захаваць спакой усё больш незадаволенага насельніцтва краіны.

Паводле афіцыйных звестак, у снежні золатавалютныя рэзервы Кітая скараціліся на рэкордныя $108 мільярдаў да $3330 мільярдаў, паведамляе агенцтва Блумберг. Агулам за год Кітай растраціў каля 500 мільярдаў, або 15% сваіх запасаў, а гэта ўжо сур'ёзна.

Хоць Кітай па-ранейшаму мае найбольшыя рэсурсы ў свеце (для параўнання: Расія — 370 млрд, Польшча — 98, Беларусь — 4), пры такім тэмпе трат і памерах кітайскага ВУП і насельніцтва магчымасцей для манеўру ў Пекіна можа застацца ўсё менш.

Сяргей Гезгала

0
Долой визы с Европой / Адказаць
08.01.2016 / 08:42
Мыльный пузырь
0
райцэнтр / Адказаць
08.01.2016 / 12:11
Кітай сапраўды паўстаў з кален - і адбылося гэта пасля таго, як эсэсэрыя ляснулася і скончыўся наўпросты ціск іга камунафашыстоўскага. Кітай падняўся на вышыню свайго росту і цяпер прадоўжыць жыць і дзейнічаць - як жывое - не скутае - у залежнасьці ад свету вакольнага і ад таго што сам здолее стварыць. Кітай яшчэ мае такі рэсурс, як вялікая кітайская культура - шматтысячагадовая. Кітай ужо прынёс столькі карысьці свету. Уся нашая паўсядзённасьць прасякнута Кітаем. І ніхто ж не прымушаў - прасяквацца. Бедныя чучхейцы вось толькі. Хто ім дапамагае трымацца іх уладарам? Ляснецца эрэфія, мо і яны вызваляцца.. Бедныя няшчасныя, будуць плакаць аб сваім рабстве..
0
Лайм / Адказаць
08.01.2016 / 14:07
Райцентр Не смеши, чудик, Китай с 50-х годов СССР не подчинялся, проводил свою политику, где дурацкую, где нет- это другой вопрос. Там и сейчас компартия рулит.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру