07.01.2016 / 19:22

Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Раством 5

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася са сьвяточным прывітаньнем да беларусаў.

Дарагая суродзічы! Дарагія сябры!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас са сьвятам Божага Нараджэньня! Жадаю кожнаму з вас добрага здароў’я, асабістага шчасьця і плёну ў працы.

Усім нам, дарагія суродзічы, жадаю веры ў будучыню і вытрываласьці. Пераадолеем усе цяжкасьці, усе зьдзекі над нашай культурай, усе пагрозы нашаму існаваньню на гэтай зямлі. Разам мы адродзім наш край, мы зробім яго вольнай і заможнай дзяржавай у сям’і эўрапейскіх дзяржаваў.

Дык шчасьлівага 2016 году, дарагія суродзічы! Жыве Беларусь!

0
агносцік / Адказаць
08.01.2016 / 14:25
Вялікі дзякуй!
0
Зануда / Адказаць
08.01.2016 / 18:14
Дзякуй!
0
??? / Адказаць
08.01.2016 / 22:25
Кто это?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру