08.01.2016 / 01:48

У сеціва трапіла відэа выканання «Москва, по ком звонят» «Ленінграда» ў прысутнасці Пугачовай і Газманава Асцярожна, нецэнзурная лексіка! 41

«Ленінград» выканаў сваю вострасатырычную «Москва, по ком звонят» на фестывалі «Новая хваля». «Вы ж нікому не раскажаце? Тут жа ўсе свае?» — жартаваў перад песняй саліст гурту Шнураў.

«Хвалю» ў 2015-м перанеслі з Юрмалы ў Сочы ў рамках культурнага змагання з Еўропай.

«Мы губляемся, што б вам такога заспяваць яшчэ, каб вам за гэта нічога не было. Нам то нічога не будзе, а вам каб нічога не было», — жартаваў Шнураў пасля песні.

Расійская поп-легенда Ала Пугачова весялілася, прыдворны спявак Газманаў баяўся пасміхнуцца, губернатар Краснадарскага края рабіў выгляд, што яго няма. А гледачы актыўна «стваралі вецер».

Ска-панк-гурт «Ленінград» актыўна ўводзіць у сваю творчасць расейскую абсцэнную лексіку. Часам Шнураў востра крытыкуе расійскую рэчаіснасць. 

СГ

0
глядзела / Адказаць
08.01.2016 / 01:59
СУПЕЕЕРРР!!! :)) ...а Газманаў сядзіць, як у штаны наклаўшы.. :)) /піянер-леніняц ср...ны /
0
Рэпліка / Адказаць
08.01.2016 / 03:35
Здаецца, у адной з вэрсій - "Москва, по чем звонят твои колокола". Калісьці так супала, што купілі квіткі на Шнурава, але не ўдалося. "Палац спорту", чалавека, які паехаў прапанавацьі прадаць білеты, нават пацалавалі. Шнураў прысьвяціў песьню Хадаркоўскаму. І інтэрнэту:-) "Www. Ленінград. Www. Точка. ру".
0
Няпросты саўгаснік / Адказаць
08.01.2016 / 05:01
Газманову НЕПРИЯТНО :)
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру