Курс тэнге на ранішніх таргах Казахстанскай фондавай біржы (KASE) абнавіў свой гістарычны мінімум, зваліўшыся да 351,85 за даляр ЗША ў параўнанні з 344,68 тэнге за даляр на асноўнай гандлёвай сесіі ў сераду, паведаміла біржа.

Зніжэнне курсу тэнге адбылося на фоне зніжэння цаны нафты на сусветных рынках і дэвальвацыі кітайскага юаня. Кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent апусцілася ніжэй 33 даляраў за барэль. Гэта самы нізкі паказчык ад красавіка 2004 года.

Раней паведамлялася, што Кітай у чацвер панізіў на 0,51% значэнне курсу юаня да даляра. У чацвер курс даляра склаў 6,5646 юаняў - гэта мінімум са жніўня 2015 года, калі ЦБ Кітая рэзка прыслабіў сваю валюту да амерыканскага даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?