08.01.2016 / 17:23

Большасць удзельнікаў нападаў у Кёльне аказаліся мігрантамі 32

Паліцыя Кёльна высветліла асобы і дапытала 31 удзельніка нападаў на жанчын у навагоднюю ноч. Як заявіў прадстаўнік МУС Нямеччыны Тобіяс Плятэ, 18 з іх — мігранты, якія чакаюць атрымання статусу ўцекачоў у ФРГ.

Па словах Плятэ, усяго было выяўлена 32 злачынствы, большасць з якіх кваліфікаваныя як рабаванне і нанясенне цялесных пашкоджанняў. Тры напады кваліфікавалі як злачынствы сэксуальнага характару.

Як заявілі ў паліцыі, у нападах удзельнічалі дзевяць выхадцаў з Алжыра, восем — з Марока, пяць іранцаў, чатыры сірыйцы, а таксама два грамадзяніна ФРГ, адзін іракец, адзін серб і адзін грамадзянін ЗША.

Каля ста жыхарак Кёльна і турыстак паскардзіліся на дамаганні і рабаванні, учыненыя ў навагоднюю ноч на прывакзальнай плошчы горада. Па апісаннях відавочцаў, нападу на жанчын здзяйснялі маладыя мужчыны «арабскага або паўночнаафрыканскага» выгляду.

Аж да 8 студзеня паліцыя не знаходзіла падстаў сцвярджаць, што ў ліку тых, хто нападаў былі ўцекачы, якія прыбылі ў ФРГ у 2015 годзе.

0
Павал / Адказаць
08.01.2016 / 17:41
І гэта проста крымінальнікі. Страшна падумаць, колькі тэрарыстаў сярод мільёна бежанцаў, што прыехалі ў Еўропу за 2015-ты.
0
Трыумф Правага Рэваншу / Адказаць
08.01.2016 / 17:48
Цяпер няцяжка прадказаць Правы Рэванш на сёлетніх выбарах у традыцыйна правай Нямеччыне. Правіца ўсё мацней! Лявацкаму фашызму капец!
0
з...лы беларус / Адказаць
08.01.2016 / 17:50
хто б сумняваўся... "а таксама два грамадзяніна ФРГ, ...... і адзін грамадзянін ЗША," - якія таксама некалі былі бежанцамі....
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру