09.01.2016 / 00:25

У Баранавічах адбыўся канцэрт Віктара Шалкевіча ў памяць Віктара Сырыцы 3

Вядомы беларускі спявак увечары 6 студзеня выступіў у Баранавічах. 

Віктар Шалкевіч выканаў для прысутных некалькі сваіх старых і новых песень ды расказаў, што добра ведаў Віктара Сырыцу, які не так даўно нечакана адышоў ад нас.

— Гэта быў вельмі вясёлы і прыстойны чалавек, я памятаю яго апранутага ў шляхецкі строй, з шабляй, падчас святкавання Мілавідскай бітвы, — расказаў бард. — Для мяне спадар Сырыца не памёр, як падаецца, і для кожнага з прысутных. Пакуль мы жывыя, жывая і памяць пра яго!

0
Дзядьзька ў Вільні / Адказаць
09.01.2016 / 10:28
Вядомы спявак? А я ўпершыню чую. Упэўнены, спытайся у каго з сустрэчных-папярэчных (але не "мінакоў", бо абрыдлі вашыя "мінакі", шаеш, Наша Ніва, га?), дык ніхто і не прыгадае, што за ён. Трэ'было'б надрукаваць: малавядомы сьпявак Віктар Шалкевіч. Або "шырока вядомы ў вузкіх колах". То мелі'б рацыю.
0
БелТурызм / Адказаць
09.01.2016 / 12:45
Прыгожы ўчынак чалавека мастацтва - успомніць прыгожага грамадскага дзеяча. Калі ж які Дзядзька не бачыў Шалкевіча ў тэлевізары, то трэ' купіць плэер - бо Шалкевіча гэдаксама трактуе Ананіч, тут інтэрбачаннем не пахне.
0
Зьвяга / Адказаць
10.01.2016 / 00:16
2 Дзядзька... Ня ведаць Шалкевіча?!!! Ну, мне вас шкада. І Быкаў ім захапляўся, і Барадулін (зь якім яны ня раз выступалі разам). Пра беларускую Беласточчыну і не кажу - там ён куімр.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру